Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара падрыхтавала для віртуальных карыстальнікаў сайта УК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” выставу з цыкла “Пісьменнікі маёй Радзімы”, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння нашага земляка, выдатнага беларускага пісьменніка Міхаіла Герчыка.
Нарадзіўся Міхаіл Герчык 7 чэрвеня 1932 года ў Бабруйску. Дзяцінства яго прайшло на ўскраіне горада, каля былой мармеладнай фабрыкі. Пазней М.Герчык у невялікім эсэ “Дай руку, дружа” напісаў: “Ён прыплывае ў мае сны недзе на досвітку з усімі сваімі вуліцамі і завулкамі, зялёнай засенню садоў і залацістымі пляжамі, кранамі новабудоўляў і старажытнымі казематамі крэпасці, былымі папялішчамі і сучаснымі завадскімі дахамі…Тады я адкладваю ўсе справы, якія б спешныя яны ні былі, саджуся ў цягнік і еду дадому. На спатканне з Бабруйскам, з горадам майго дзяцінства. Бо ведаю: мне не будзе спакою, пакуль не ўбачу яго, пакуль зноў не прайду тымі вуліцамі і завулкамі, якімі нядаўна блукаў у сне.
Паедзем со мной, дружа. Я пакажу табе мой горад і раскажу пра яго…”.
Міхаіл Герчык закончыў Бабруйскую школу № 13, БДУ імя У.І.Леніна і стаў пісьменнікам. Сталыя гады яго жыцця прайшлі ў Мінску, але назаўсёды ў яго сэрцы засталася любоў да роднага горада, якая найбольш яскрава праявілася ў рамане «…Отдаёшь навсегда».
Калі чытаеш кнігі Міхаіла Герчыка, жывеш лёсамі яго герояў. Цэлы букет пачуццяў, эмоцый, думак. Дачытаў – і не адпускае, і доўга яшчэ не адпусціць. Выдатныя кнігі, светлыя, поўныя надзеі і любові і вельмі шчырыя. Чытайце і перачытвайце кнігі нашага земляка.
Свежие комментарии