12 лістапада спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, Народнага пісьменніка БССР Андрэя Макаёнка. З гэтай нагоды супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выстаўку “Лёс драматурга”.
Прадстаўленная выстаўка знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам Андрэя Ягоравіча Макаёнка, які ў савецкі час быў, без перабольшання, самым знакамітым і пладавітым драматургам БССР. Яго п’есы ставіліся па ўсяму Савецкаму Саюзу, і ўсюды іх чакаў поспех. Чытачы і гледачы з цікавасцю чакалі новых твораў Макаёнка. На выстаўцы таксама прадстаўлены фотаздымкі са спектакляў яго асноўных п’ес. Прыемнага прагляду!
З іншымі віртуальнымі выставамі можна пазнаёміцца ў раздзеле “Ресурсы – Виртуальные выставки“.
Свежие комментарии