Літаратурныя таленты Бабруйшчыны

У кожнага народа няма большага скарбу, чым яго мова. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. На беларускай мове напісана шмат вершаў, казак, паданняў.  Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць яе, бо гэта – наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне.

Ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара адбылася  гадзіна – знаёмства “Літаратурныя таленты Бабруйшчыны ”, прысвечаная Дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.  Навучэнцы 4 «Б»  класа  ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска»  знаёміліся з кнігамі, якія былі прадстаўлены на выставе “Чароўныя гукі роднай мовы”. Юныя чытачы прымалі ўдзел у конкурсе знаўцаў беларускай мовы “Сказаў як звязаў”, знаёміліся з творамі дзіцячых беларускіх пісьменнікаў, часопісам “Вясёлка”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля