Свавольствы зімы. Зімовыя забавы

Чамусьці малыя дзеткі ўсё часцей і часцей бавяць час за тэлевізарам альбо камп’ютарам, замест зімовых гульняў і забаў. А іх жа на самой справе шмат: хакей і канькі, лыжы і санкі, будаўніцтва снежных бастыёнаў і баб, сапраўдныя войны снежкамі…Гэта заўсёды весела для ўсіх — і дзяцей, і дарослых. Зімовыя забавы робяць халодную пару года вясёлай, карыснай і з’яўляюцца таксама карыснымі для здароўя.

Вучні 3 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на апошні занятак, у рамках праекта “Расцём беларусамі”, каб пагутарыць пра свавольствы зімы і пагуляць у зімовыя забавы. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні прызентацыі-гульні “Чацвёрты лішні”, адгадвалі зімовыя загадкі і канечне, гулялі ў зімовыя забавы “Збяры снегавіка”, “Злаві сняжок”, “Сняжынкі”, “Спрытныя вавёркі”. “Збі лядышку”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай абстаноўцы, выклікала буру станоўчых эмоцый.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля