Для наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага быў праведзены пазнавальны ўрок беларускай культуры “Калаўрот пяе – сумаваць не дае”.
На абанеменце ўвазе наведвальнікаў была прапанавана кніжная выстава “Шануючы народныя традыцыі” і мультымедыйная прэзентацыя “Белая магія беларускага народнага адзення”.
У фае бібліятэкі была арганізавана выстава-экспазіцыя, якая дэманстравала ільняное жаночае і мыжчынскае адзенне, ручнікі, прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі пры апрацоўцы льна. Бібліятэкар распавядала, якіх традыцый прытрымліваліся беларусы ў святочныя і буднія дні. Карыстальнікі бібліятэкі змаглі пакачаць качолкамі ільняны ручнік, прымераць саламяны капялюш – брыль, абуць лазовыя лапці. Усе жадаючыя прадоўжылі экскурс у мінулае, наведаўшы куток “Сялянская хата”, які працуе пры бібліятэцы.
Свежие комментарии