Рубрика: ГБ №8 им. Евфросинии Полоцкой

Защитники Родины

В ГБ №8 им. Е. Полоцкой в рамках центра по профориентации «Выбор» и к 100-летию Вооруженных сил РБ состоялась встреча из цикла «Я профессии своей служу» под названием «Защитники Родины». Приглашенный на встречу, старший лейтенант 147-го зенитного ракетного полка Дорогокупец Дмитрий Николаевич познакомил учеников 9 «А» класса ГУО «СШ №18 г. Бобруйска» с особенностями военной профессии, кузницей военных кадров – УО «Военная академия Республики Беларусь», ответил на вопросы ребят. Участники мероприятия просмотрели фильм «Вооруженные силы РБ» и в завершение познакомились с книжной выставкой «Доблесть. Мужество.Слава».

Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы

У ГБ № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 8 “А” класа ДУА “СШ №18 г. Бабруйска” у межах акцыі “Адкрый для сябе беларускую кнігу” быў праведзены літаратурны час “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”, да 210-годдзя з дня нараджэння нашага знакамітага пісьменніка, першага беларускага прафесійнага літаратара В. Дуніна-Марцінкевіча. Вучні пазнаёміліся з радавым дрэвам Дуніных, пачулі легенду аб тым, адкуль з’явіўся іх род і якія незвычайныя людзі былі ў сям’і Вінцэнта. Зрабілі віртуальную вандроўку па мясцінах, дзе прайшло дзяцінства, юнацкія і сталыя гады беларускага дудара, пазнаёміліся з асобамі, якія былі побач з Вінцэнтам і разам з ім стваралі беларускую літаратуру, спрыялі росквіту беларускага нацыянальнага мастацтва. Быў зроблены міні-агляд творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, пад час якога навучэнцы пазнаёміліся з п’есамі “Пінская шляхта”, “Ідылія”, “Залёты” і іх увасабленнем на сцэне беларускіх тэатраў. У заключэнне мерапрыемства вучні агледзелі выстаўку-постэр “Ён першы сеяў зярняты…”.

Мой папа – самый лучший

Ко Дню Защитника Отечества и к 100-летию Вооруженных сил РБ  в ГБ № 8 им. Е. Полоцкой была оформлена выставка рисунков «Мой папа – самый лучший». Ребята, читатели библиотеки,  изобразили своих пап гуашью, акварелью, фломастерами и цветными карандашами. Дети с гордостью показывали выставленные работы  своим родителям, дедушкам, братьям, которые пришли в библиотеку за книгами. Папы по достоинству оценили детские работы и получили положительные эмоции и праздничное настроение.

Зямля мая Магілёўская

У ГБ № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 4 “Б” класа ДУА “СШ № 18 г. Бабруйска” прайшоў другі занятак пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай “Зямля мая Магілёўская”. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці. Дзеці зрабілі віртуальную вандроўку па вобласці, завіталі ў наш абласны цэнтр – Магілёў; пазнаёміліся са славутасцямі старажытных гарадоў: Шклова, Мсціслаўля, Быхава; прыродным багаццем Магілёўшчыны. Дзеці актыўна адказвалі на шматлікія пытанні і разгадвалі цікавыя красворды пра родную магілёўшчыну.

Па-беларуску кажуць так..

У Міжнародны дзень роднай мовы ў ГБ №8 імя Е. Полацкай у межах клуба “Беларускія традыціі” адбылася гадзіна беларускай культуры “Па-беларуску кажуць так..”. Паразмаўляць, паспяваць, пачытаць вершы па-беларуску завіталі чытачы бібліятэкі, спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”, паэтка, член бабруйскага аддзялення БЛС “Полацкая ветвь” Іна Мікалаеўна Шчаглова.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця, росквітам і заняпадам, абмеркавалі сучаснае становішча роднай мовы. Спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” выконвалі беларускія народныя песні, прыпеўкі. Іна Мікалаеўна Шчаглова пранікнёна прачытала свае прыгожыя беларускамоўныя вершы, заахвоціўшы і іншых ўдзельнікаў мерапрыемства прачытаць творы беларускіх класікаў па-беларуску. Цікава і з захапленнем прайшлі віктарыны “Да роднай мовы крок зрабі”, “Назаві па-беларуску”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “Святло роднай мовы” і пакінулі свае самыя любімыя беларускія словы на бібліятэчным квілце “Фарбы роднай мовы”.У падарунак усе атрымалі незвычайныя закладкі з беларускімі вершамі аб Беларусі, роднай мове, з прыказкамі, прымаўкамі і цікавымі выслоўямі.

Святло роднай мовы

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках бібліятэчнай акцыі “Адкрый для сябе беларускую кнігу” пачала працаваць кніжная выстава “Святло роднай мовы”. Чытачам бібліятэкі прапануецца ўспомніць, якое яно, роднае матчына слова: пералівістае, вясёлкавае, цёплае, светлае, гнеўнае, ціхае і “вечнае – як Беларусь”, і зноў адкрыць яго для сябе.

На выставе прадстаўлены кнігі, якія стварыў народ і лепшыя яго прадстаўнікі ў розныя гістарычныя часіны. Тут і легенды і паданні беларускага народа, і “Статут Вялікага Княства Літоўскага” выдання 1588 года, і творы пісьменнікаў ХІХ-ХХІ стагоддзяў, класікаў беларускага прыгожага пісьменства. Дзякуючы ім “…паплыло паводкаю, загуло, як вецер слова беларускае па вялікім свеце…”. Урывак з прадмовы Ф. Скарыны да кнігі “Юдзіф” на 66 мовах свету, верш Я. Купалы “А хто там ідзе?” на 82 мовах, раман У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” на 4 еўрапейскіх мовах і іншыя творы лепшым чынам падцвердзілі думку аб тым, што мова наша, “вобразная, вольная, пявучая”, была, ёсць і будзе.

Цікаўнасць да  выставы  праяўляюць чытачы  бібліятэкі  рознага  ўзросту: праходзяць міні-агляды літаратуры, а таксама бабруйчане ўспамінаюць і занатоўваюць любімыя беларускія словы на беларускамоўным квілце “Святло роднай мовы”.

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля