Добры дзень, беларуская кніга

21 лютага святкуецца традыцыйнае свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Родная мова – гэта сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся Дзень беларускай кнігі  “Добры дзень, беларуская кніга”, дзе была арганізавана кніжная выстава-захапленне  “Ручай крыштальны мовы роднай!”, якая прапанавала карыстальнікам дакрануцца да крыніц беларускай мовы, народнай творчасці, пазнаёміцца з вершамі, казкамі, апавяданнямі беларускамоўных аўтараў, навінкамі беларускай літаратуры. У народнай мове шмат выразных, сакавітых слоў, яна надзвычай багатая  і мудрая. Дык не дамо загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове. Сярод чытальнікаў  адбылася акцыя   “Мама чытае на роднай мове”.  Мамы з задавальненнем чыталі вершы класікаў і сучасных аўтараў сваім хлопчыкам і дзяўчынкам. Таксама  наведвальнікі атрымлівалі флаеры  “ Давайце размаўляць па-беларуску”, “ Я люблю беларускую мову”. Працуючы над прасоўваннем беларускіх кніг бібліятэка падрыхтавала піяр-плакат новых беларускіх выданняў. Мерапрыемства выклікала ў чытачоў бібліятэкі пачуцці любові і гордасці за родную мову.

 

Я закаханы ў матчыну мову

Мова — гэта душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў цэнтральнай дзіцячай бібіліятэцы імя А.П.Гайдара для навучэнцаў пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска” і вучняў 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №1г. Бабруйска”прайшоў урок беларускай літаратуры “Беларуская казка — розуму падказка” і ўрок беларускай мовы “Я закаханы ў матчыну мову”.

Для малодшых дзяцей бібліятэка падрыхтавала лялечны спектакль “Зайкава хатка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі паглядзелі казку, але і прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Падарожжа ў казку” і конкурсе “Наадварот”, знайшлі адказы на загадкі-блытанкі і матэматычныя задачкі.

Вучні шостага класа  даведаліся аб гісторыі Міжнароднага дня роднай мовы і прадэманстравалі свае веды ў якасці знаўцаў беларускай мовы: і прыказку трэба было скласці, і словы адгадаць, і на пытанні крыжаванкі “Спадчына” правільна адказаць, і пераклад зрабіць.

Прыемна было слухаць, як дзеці з цеплынёй і пяшчотай чыталі вершы пра беларускую мову і родную Беларусь.

У канцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выстаўцы “Беларуская літаратура: модныя кнігі і чытаемыя аўтары”.

Такім чынам, наведвальнікі бібліятэкі яшчэ раз змаглі пераканацца ў тым, што наша мова — гэта сапраўды ўнікальная мова: самая мілагучная, самая ласкавая, самая звонкая  і самая непаўторная…

Я – бобруйчанин

21 февраля отмечается Всемирный день экскурсовода. Городская библиотека №12 среди учащихся 2-х классов  ГУО «Средняя школа №24 г. Бобруйска» провела краеведческий калейдоскоп  «Я – бобруйчанин».  В начале мероприятия  дети узнали о том, почему Бобруйск назван Бобруйском, об истории нашего города, его географическом положении и главных достопримечательностях. Затем ребята поделились на две команды «Березина» и «Бобруйка» и приняли участие в конкурсно-игровой программе.  Демонстрировался видеоролик Бусел Е.М. «Песня о Бобруйске», посмотрев который, школьники должны были назвать все достопримечательности нашего города, увиденные на экране. Далее ребята отвечали на вопросы викторины «Бобруйск туристический», участвовали в конкурсах «Бобруйск глазами фотографа», «АБВГД-йка бобруйских улиц» и «Кто живет в бобруйских реках», играли в игру-пазл «Сложи картинку о Бобруйске» и игру-лото  «Новые улицы – старинные названия». Мероприятие было насыщенным и познавательным. Дети узнали много нового и интересного про наш город, ведь не зря мы гордимся, что мы – бобруйчане!

Язык народа – его святыня

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды супрацоўнік  гарадской бібліятэкі №7 імя А.А. Шагенцукава для вучняў 7 “А” класа ДУА “СШ №19 г. Бабруйска” правяла ўрок беларусазнаўства “Мова народа – яго святыня”.

На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення роднай мовы, абмеркавалі яе сучаснае становішча, даведаліся аб тым, што родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет, частка нацыянальнай культуры, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і духоўныя здабыткі.

Таксама прысутныя прагледзелі відэаролікі пра беларускую мову: “Беларуская мова – вялікая мова”, “Родная мова”, “Міжнародны дзень роднай мовы”, з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, удзельнічалі ў тэматычных конкурсах і віктарынах, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі.

Срэбныя званы матчынай мовы

Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, асаблівы для кожнага беларуса, бо ў кожнага з нас толькі адна родная мова, на якой чалавек размаўляе, шануе яе і перадае ў спадчыну наступным пакаленням. Родная мова – люстэрка нацыянальнай культуры і захавальніца  народных традыцый  і ўстояў.

Падчас мерапрыемства удзельнікі  прасачылі гістарычны шлях роднай мовы, атрымалі асалоду ад знаёмства са знакамітымі беларускімі пісьменнікамі і іх вершаванымі радкамі аб родным слове, даведаліся, дзе ўстаноўлены помнік унікальнаму сімвалу беларускага алфавіта –  літары “Ў”. Пашырыць веды пра багацце роднай мовы  вучні змаглі з дапамогай віктарыны “ Таямніцы роднага слова”, конкурсаў “Загадкі з вясковай хаткі”, “Перакладаем на беларускую мову”. Кніжная выстаўка “ Мову родную шануем”  прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. Каб данесці да школьнікаў прыгажосць і непаўторнаць беларускага слова на працягу мерапрыемства ў выкананні  выхавацеляў УА “ ДШМ №2 імя У.У. Алоўнікава” гучалі вядомыя беларускія творы.

Напрыканцы  прагучалі словы аб тым, што ў Беларусі захаванню роднай мовы надаецца вялікае  значэнне, бо родная мова – гэта не толькі наша нацыянальная спадчына, але і генетычны код кожнага беларуса.

Слова роднае – вечнасці след

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай бібліятэкі і вельмі важным святам для дзяцей. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.  У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

Для вучняў 5 класу ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Бабруйска” у дзіцячай бібліятэцы  №6 імя. М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы “Мова родная – вечнасці свет”.

Вядучыя, пераапранутыя ў беларускае народнае адзенне, расказалі дзецям аб тым, што наша родная беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у  конкурсах “Назаві адным словам”, “Назаві па-беларуску”, “Пазнай казку”, “Прыказкі і прымаўкі” і з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Чароўны куфэрак”.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля