«

»

Июл 05 2018

Свет захапленняў

У многіх з нас ёсць захапленне, хобі, занятак для душы, якому мы прысвячаем свой вольны час, укладваем часцінку сябе, абмяркоўваем з аднадумцамі. Заняцце любімай справай дапамагае развіць кругагляд, эстэтычны густ і ўяўленне, раскрыць творчыя здольнасці.

У гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай пачала працаваць выстава “Свет захапленняў”. Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць чытычоў і наведвальнікаў пазнаёміцца з кнігамі, а таксама падзяліцца сваімі творчымі сакрэтамі і талентамі па кулінарыі, бісерапляценню, вязанню, вышыўцы, пляценню з лазы і саломы, лепкі з гліны, пластыліну, маляванню, вырабу абярэгавых лялек і інш. На выставе прадстаўлены гатовыя лялькі, вышыўкі, вырабы з розных матэрыялаў. Усе кнігі і творчыя вырабы здзівяць Вас сваёй разнастайнасцю, прыгажосцю і непаўторнасцю. Запрашаем творчых людзей наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з выстаўкай “Свет захапленняў”. Кнігі чакаюць Вас!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля