У ГБ № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 5 «Б» класа ДУА “СШ № 18 г. Бабруйска” прайшла шостая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!”, якая была прысвечана гісторыі і славутасцям нашай сталіцы – “Мінск – сталіца маёй Беларусі”. Дзеці даведаліся пра паходжанне назвы горада, гісторыю з’яўлення яго герба, а таксама пазнаёміліся са славутасцямі Мінска: Мінская ратушай, Траецкім прадмесцем, плошчамі Перамогі і Незалежнасці, касцёлам святых Сымона і Алены і інш. На прыканцы мерапрыемства дзеці разгадалі крыжаванку, прысвечаную гісторыі сталіцы нашай краіны.
Сен 28 2018
Свежие комментарии