Узорная вязь роднай мовы

У дзіцячай бібліятэцы №5  з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці і з нагоды дня роднай мовы  адбыўся  час беларусазнаўства “Узорная вязь роднай мовы”. Пад час мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і  духоўныя здабыткі беларускага народа.Вучні з дапамогай  слайд-прэзентацыі “ Над намі слова ўладар”, віктарыны “ Мовы пяшчотнай сузор’е” і тэматычнай гульні “Незабыўныя радкі”  дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Срэбныя званы матчынай мовы”  прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. А каб данесці да юных чытачоў прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія мелодыі у выкананні выхаванцаў УА “Дзіцячая школа мастацваў № 2 імя У.У.Алоўнікава”  , пад кіраўніцтвам Казловай І.І.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля