Сябруй з роднай мовай

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў гарадской бібліятэцы №8 імя Е.Полацкай сярод вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” прайшоў літаратурны квіз “Сябруй з роднай мовай”. Дзеці падзяліліся на некалькі каманд. Іх чакала шэсць разнастайных заданняў на веданне беларускай мовы і літаратуры, трэба было разгадаць загадкі, выправіць памылкі, дапоўніць прыказкі, успомніць літаратурныя творы па малюнку і інш. Перамагла каманда, якая набрала большую колькасць балаў, паказаўшы добрае веданне роднай мовы. Ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі. На прыканцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Фарбы роднай мовы”, напісаўшы на шыльдзе сваё самае любімае беларускае слова.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля