8 красавіка вучні з 3 класа ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Бабруйска” завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М.А. Астроўскага, дзе каля этнаграфічнай экспазіцыі “Сялянская хата” адбыўся ўрок беларускай культуры “Ад рубашкі да лапцей”.
Мультымедыйная прэзентацыя дапамагла дзецям даведацца , які шлях у даўнія часы праходзіў лён ад зярняці да тонкіх палотнаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі што захоўвалась у распісных вясковых куфрах. З захапленнем вучні пазнаёміліся з традыцыйным народным кастюмам беларусаў, даведаліся як было вызначана апранацца ў святочныя і ў буднія дні. Шмат жадаючых было абуць старадаўнія лазовыя лапці і прадэманстраваць ільняныя мужчынскі і жаночы касцюмы. Мерапрыемства пазнаеміла дзяцей з сямейнай абраднасцю і натхніла іх на вывучэнне свайго радаводу.
Свежие комментарии