Рубрика: Кожная пятніца – роднае, сваё

Цвіце бацькоўская мова непаўторнай кветкай

У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў дзіцячай бібліятэцы № 5 адбыўся інтэрактыўны занятак “Падарожжа ў свет роднай мовы”. Падчас мерапрыемства дзеці з дапамогай  слайд-прэзентацыі “Цвіце бацькоўская мова непаўторнай кветкай” даведаліся, як узнікла наша беларуская мова, аб значэнні мовы як духоўнага скарбу, які перадаецца ад дзядоў і бацькоў да дзяцей і ўнукаў, ад пакалення да пакалення, дазналіся і аб тым, чаму наша мова жывая, родная, гаваркая, і што трэба рабіць, каб яна такою і заставалася. Потым ўдзельнікі адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па краіне роднай мовы, дзе з задавальннем разгадывалі слайд-загадкі, перакладвалі словы з рускай на беларускую мову і адказвалі на пытанні слайд-віктарын. Кніжная выстава “Срэбныя званы матчынай мовы” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. Для таго каб данесці да дзяцей прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова, на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія песні. Напрыканцы мерапрыемства вучні ўспомнілі свае любімыя беларускія словы, напісалі іх на папяровых стыкерах у выглядзе кніг і прымацавалі на “Дрэва ведаў”.

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 5 упэўнены, што гэты дзень дазволіў перажыць удзельнікам мерапрыемства моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць яго. Колькі б моў на свеце не існавала, беларуская мова застанецца назаўсёды роднай і кожны беларус будзе любіць і вывучаць яе.

IMG-20260319-135318 IMG-20260319-135914 IMG-20260319-135938 IMG-20260319-145730 IMG-20260320-151456

Сучасныя беларускія пісьменнікі – дзецям

Сучасная беларуская дзіцячая літаратура перажывае цікавы этап развіцця, які можна ахарактарызаваць як час пошуку новых формаў і вяртання да нацыянальных каранёў. Сённяшнія пісьменнікі імкнуцца размаўляць з дзецьмі на актуальныя тэмы, дапамагаюць дзецям адчуць прыгажосць роднага слова, вывучаць гісторыю і традыцыі свайго краю, вучаць дабрыні і смеласці.

У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска” інфармацыйную гутарку “Сучасныя беларускія пісьменнікі – дзецям”.

Сённяшняя літаратура для дзяцей у Беларусі – гэта жывы працэс, дзе кожная новая кніга становіцца адкрыццём яркага і цікавага свету для маленькага чытача. Увазе рабят былі прадстаўлены кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Міхася Пазнякова, Алеся Карлюкевіча, Уладзіміра Ліпскага, Генадзя Аўласенкі, Алены Масла, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Жанны Міус, Ніны Галіноўскай, Леаніда Прокшы і інш. Гэта адны з самых запатрабаваных пісьменнікаў, чые кнігі карыстаюцца нязменным попытам у школьнікаў. У творах гэтых аўтараў можна знайсці ўсё: ад вясёлых вершаў-лічылак і загадак да захапляльных фэнтэзі і дэтэктываў. А яшчэ – гэта сапраўдныя творы мастацтва з цудоўнымі ілюстрацыямі, якія хочацца разглядаць гадзінамі.

Завяршылася мерапрыемства пажаданнем вучням больш чытаць творы беларускіх пісьменнікаў.

IMG-20260313-123230-971 IMG-20260313-123423-720 IMG-2c6b806c3381ee10f6e7ed9a76261266-V IMG-19d2660f258693b3871b463bdec5c660-V IMG-96fd6be4bbd130933cd2d29fef6ec3fd-V IMG-908b91fd182dd97dea58d2df6f74cc12-V IMG-816328c3ff1b2dcec0b7c2c83be1ff39-V

Анлайн-акцыя “Маёй мілай сэрцу Бабруйшчыне”

Анлайн-акцыя “Маёй мілай сэрцу Бабруйшчыне” прымеркавана да Сусветнага дня паэзіі і знамянальнай падзеі — 80-годдзю з дня нараджэння Святланы Басуматравай, уражэнкі Бабруйшчыны, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Акцыя, знак павагі  памяці і творчай спадчыне выдатнай паэткі, папулярызацыя яе паэзіі сярод чытачоў бібліятэк і ўсіх знатакоў паэтычнага слова.

Узел у акцыі прынялі чытачы і бібліятэкары гарадскіх бібліятэк установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска”, якія прачыталі як вядомыя, так і малавядомыя вершы аўтара, звязаныя з Бабруйскам.

Анлайн-акцыя “Маёй мілай сэрцу Бабруйшчыне” спрыяла актуалізацыі шматграннай і багатай літаратурнай спадчыны Святланы Басуматравай.

Прачытаныя вершы:

  1. Святлана Басуматрава "Бярозка".
  2. Святлана Басуматрава "Маёй мілай сэрцу Бабруйшчыне".
  3. Святлана Басуматрава "Сацыялка".
  4. Святлана Басуматрава "Над березинской вольной волною...".
  5. Святлана Басуматрава "Пускай мальчишки кормят голубей".
  6. Святлана Басуматрава "Бывай Бярэзінскі фарштат".
  7. Святлана Басуматрава "Бярэзіна ты мая белая...".
  8. Святлана Басуматрава "Родны горад".
  9. Святлана Басуматрава "Завулак, ціхі мой прытулак... ".
  10. Святлана Басуматрава "Наш сонечны вянок".

Ад літары да слова. Ад слова да мовы.

У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у гарадской бібліятэцы № 12 была падрыхтавана кніжная выстаўка “Ад літары да слова. Ад слова да мовы.”, якая прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры,паказала прыгажосць і мілагутнасць мовы. Падчас выстаўкі бібліятэкар расказала  наведвальнікам пра тое,  што родная мова  з’яўляецца адным з самых галоўных здабыткаў кожнага народа, бо яе з павагай называюць люстэркам  нацыянальнай культуры і захавальнікам нацыянальных традыцый. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаворкая. З інтарэсам прымалі ўдзел у конкурсе “Родная мова…!”,адказвалі на пытанні віктарыны “Дзівосы роднай мовы”, складалі пазл  “А як па – беларуску?”. На працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія вершы ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства. Напрыканцы прагучалі словы аб тым,што ў нашай краіне захаванню роднай мовы надаецца вялікае значэнне, бо гэта не толькі наша нацыянальная  спадчына, але і генетычны код кожнага беларуса.

Збяры Беларусь ў сваім сэрцы

Сёння супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №4 імя Б.М.Мікуліча завіталі на класный час да вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска”. Завіталі, каб  пагутарыць пра родную Беларусь, пра яе хараство і багацце, пра традыцыі і звычаі, праверыць веды дзяцей пра найбольш знакамітыя гісторыка-культурныя, прыродныя, ландшафтныя аб’екты нашай краіны. І, вядома ж, проста пагуляць і паспаборнічаць з сябрамі ў тым, хто лепей ведае мясціны роднай Беларусі. Цікава было адгадваць, што  ядуць беларусы і з чаго гатуюць ежу, што яны апранаюць, якім парфумам карыстаюцца. Такое падарожжа па Беларусі падштурхне дзяцей да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры і прыроды.

13 13 13 13 13

Запаветы Івана Мележа

Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. Такой асобай з’яўляецца Іван Паўлавіч Мележ.

Ён валодаў тымі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага мастака – цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, зоркай назіральнасцю, патрабавальнай патрабавальнасцю да сябе як пісьменніку-грамадзяніну. Цэнтральнае месца ў творчасці Івана Мележа займае трылогія “Палеская хроніка”. Гэта галоўны яго твор, апавяданне аб блізкім і дарагім пісьменніку родным краі. Ён стварыў народную кнігу, нацыянальную эпапею. Вобразы Ганны, Васіля, Апейкі і іншых герояў сталі ўвасабленнем нацыянальнага характару, вобразамі-тыпамі агульначалавечага гучання. Па значнасці і мастацкай годнасці гэтую трылогію параўноўваюць з “Новай зямлёй”Я. Коласа, раманамі К. Чорнага, “Ціхім Донам” М. Шолахава.

Пра ўсё гэта даведаліся вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска” падчас літаратурнай гадзіны “Запаветы Івана Мележа”, прысвечанай 105-годдзю пісьменніка, якая адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага. Прысутнічыя паглядзелі буктрэлер і ўрыўкі з фільма “Людзі на балоце”.

Творы І. П. Мележа цікавыя і маладому пакаленню. Маладыя людзі бліжэй пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай пісьменніка, зацікавіліся чытаннем яго кніг.

IMG-2953 IMG-2952