18 лютага споўнілася 130 год з дня нараджэння Максіма Гарэцкага – пісьменніка шматграннага таленту: празаіка, драматурга, крытыка, публіцыста, перакладчыка, гісторыка літаратуры, фалькларыста, дзеяча беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя.
Ён унёс вялікі ўклад ў нацыянальнае пісьменства. Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці. Пяру Максіма Гарэцкага належыць шэраг грунтоўных гісторыка-літаратурных прац. Нямала зрабіў ён і як вучоны-мовазнаўца для выпрацоўкі сталых норм і агульнага ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы, у асаблівасці мовы мастацкай прозы. Ёсць усе падставы лічыць яго адным з пачынальнікаў беларускай нацыянальнай празаічнай традыцыі.
Прадстаўляем увазе чытачоў відэа-прэзентацыю “А там гарэла ціхае сялянскае святло”, якая падрабязней пазнаёміць з творчасцю пісьменніка і яго трагічным жыццёвым шляхам.
Свежие комментарии