Ад сіняй кветачкі да кашулі дзетачкам

Вы  бачылі, як цвіце лён? З такім пытаннем звярнулася да дзяцей бібліятэкар.  Блакітным морам далёка, аж за небакрай, разліваецца ён за вескаю. Раней лён убіралі і апрацоўвалі ўручную. Траста, паднятая са сцелішча і высушаная ў снапах сама потым прасілася на церніцу.Так мялі і церлі лён, а кастрыца сыпалася на дол. Змятую трасту сушылі на печы, потым пачыналі трапаць. Трымаючы лён у руцэ, гаспадыня   біла па ім тонкім рабром трапла – ачышчала ад какастрыцы. Потым часалі валакно грэбнем некалькі разоў, пакуль у руцэ не заставаўся кужаль – доўгая мяккая палойка лёну, падобная на дзявочую касу. Далей лён пралі. Быў час, калі папрадухамі ў весцы былі ўсе: маці вучыла прасці дачку, бабка – унучку. Даўней не куплялі ў краме, самі ткалі і посцілкі, і абрусы, і ручнік. Перад гэтым пражу бялілі, або фарбавалі, снавалі – рабілі аснову тканіны. І тады ўжо ўносілі  ў хату  кросны – самаробны ткацкі станок. Рыпелі панажы, стукала бёрда з набіліцамі, хадзілі  ўверх-уніз ніты- і ткалася белае палатно. На чарадзейных кроснах ткалася ўсе: ад грубага зрэб’я да тонкага кружалю.

І сёння ў   кутку  “Сянская хата”, што створаны пры нашай бібліятэцы можна ўбачыць распісны куфар, дзе ляжыць скарб, вытканы на кроснах. Вочы разбягаюцца ад стракатай прыгажосці кашулі і фартушкоў,  посцілак,  абрусаў і ручнікоў. Не, такіх абноў у краме не купіш: у іх –жыццё, натхненне, душа таленавітых народных майстрыц.

Запрашаем наведаць бібліятэку і заглянуць у куфар, як гэта зрабілі навучэнцы гімназіі №3 г. Бабруйска. Вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта. Але ведаць, як жылі нашы  дзяды – прадзяды, трэба. Каб не  рвалася па- жывому кроўная сувязь пакаленняў, каб каранілася і галінілася, вечна зелянела радаводнае дрэва кожнай сям’і.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля